?

Log in

No account? Create an account

Год Новага Жыцця

Пісаць справаздачу ў канцы года мне ўжо ніхто не прымушае (вось яна, акадэмічная свабода!), але прывычка, выпрацаваная начальнікамі ў нясвіжскім музеі цягне далучыцца да мноства асабістых падвядзенняў вынікаў, што запаўняюць сацсеткі ў гэтыя дні. Каму падобнае ўжо намуляла вока – гартайце далей, а тых, хто хоча зазірнуць ў чарговы навагодні хіт-парад майго жыцця – прашу пад кат.

Read more...Collapse )


2016 быў някепскі. Хай і 2017 не расчаруе! Чаго ўсім нам і жадаю!

У жніўні 1954 г. з радыёкропак несвіжан замест звыклых пазыўных роднага савецкага радыё раптам загучалі "варожыя галасы"! Якая была рэакцыя слухачоў на гэту навінку? Мо спалохаліся, што Эйзенхауэр ужо ў Маскве (а тады тэма новай вялікай вайны была на слыху, яе баяліся, а ў Заходняй Беларусі некаторыя нават і чакалі), а мо і ўзрадаваліся нечаканай магчымасці. Прынамсі, да верасня жыхары вуліц Ленінскай і Садовай маральна разлагаліся пад дзеяннем буржуазнай прапаганды, пакуль нехта не данёс куды трэба. І тут аказалася, што за ідэалагічнай дыверсіяй стаяць не панскія ці нацдэмаўскія недабіткі, а партыйцы-ленінцы! Карацей, вось гэта кур'ёзная гісторыя шурпатай мовай партыйнага пратакола:

Read more...Collapse )

І такі цікава: ці помніць сёння хто ў Нясвіжы гэты інцыдэнт?

Неяк вырашыў падлічыць, колькі разоў змянялася ўлада ў Нясвіжы на працягу бурнага ХХ стагоддзя.
Вынік уражвае: несвіжане шматкроць падарожнічалі з краіны ў краіну, не выходзячы з уласнай хаты! Такім чынам, я і мае бацькі пажылі у 2 дзяржавах, бабуля перажыла 5 зменаў улады, а мой прадзед – ажно 16!


Палічым змены ўлады ў Нясвіжы?Collapse )
І цымес у тым, што зноў невядома, ці гэтыя "вандроўкі" скончаныя...
  Якіх толькі людзей не сустрэнеш у Нясвіжскім замку! Менавіта дзякуючы такому выпадковаму знаёмству прыадкрылася яшчэ адна старонка майго роднага горада. Цяпер мы ведаем, як выглядала ратуша у другой палове 18 ст - у “залаты век” Нясвіжа, калі ён напраўду быў некаранаванай сталіцай Радзівілаў, а мо і ўсёй Рэчы Паспалітай.

Read more...Collapse )
“Двое рабочых дзелавіта плюханулі саляры на вогнішча, і Зіма колеру ўкраінскага сцяга была спаленая падчас карагоду па раскіслым лугавінні.” І гэта зусім не суровыя будні Луганды і Дамбаса, Аказваецца, у Музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы (цім Строчыцах, што прывычней) пад стрэхамі старадаўніх хатак і крыламі млыноў звіла гняздо махровая вата і ненавіснікі ўсяго беларускага? Я таксама не ведаў, аж пакуль не пабачыў на сайце першай беларускай газэты з рысункамі разгромны фотарэпартаж.
Найбольшае абурэнне выклікалі ў чытачоў не гразкія сцяжынкі, чэргі і сумныя выступы з нецікавымі конкурсамі, але наступныя жахлівыя факты. Каб я не ведаў асаблівасцяў нашага музейнага жыцця і тутэйшай медыйнай прасторы, дык мо і я б далучыўся да злоснага галёкання.
Найбольшае абурэнне дэмакратычных каментатараў выклікала ўжо згаданае аутадафэ украінскай Зімы.
maslenitsa10
Што ж гэта за шабаш "Русскогоміра"?Collapse )

У 2012 годзе я ўжо рабіў падобны хіт-парад, у мінулым годзе прафілоніў, а сёння зноў вяртаюся да гэтай ужо традыцыі.
Год, да сканчэння якога застаюцца лічаныя гадзіны, ў цэлым цяжка назваць і ўдалым, і зусім правальным. Год Стабільнасці і Расчараванняў. Яго папярэднік, Год 2013-ы выглядае як Год Пачынанняў і Перспектыў: вяселле, падарожжы (у тым ліку – палёт у Італію), сяброўскае кола ў Нясвіжы, навучанні (нават бяруся вывучаць нямецкую), даследаванні, публікацыі, выступленні на міжнародных канферэнцыях (у іх ліку – Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Каўнасе), планы-мары на наступны год – год канца размеркавання. І вось прыходзіць 2014 год. Ён пачынаецца з “аптымізацыі кадраў” – навуковы аддзел ліквідуецца, скарочаныя сябры пакідаюць Нясвіж… Планы сутыкаюцца з перашкодамі, пачынанні абламваюцца, дасягненняў асабліва буйных не відаць. Усё не кепска, каб імчацца радыкальна нешта змяняць, але і не добра, каб быць задаволеным. Стабільнасць. Пачынаю адрошчваць пузіка, стрыгчы газоны, рамантаваць кватэру, даглядаць ката і машыну, нават тэлевізар наладзілі – ператвараюся ці тое ў пачценнага нясвіжскага бюргера, ці тое ў Гамера Сімпсана.

Дык вось мой хіт-парад ужо амаль Старога, 2014 года:Collapse )

Усё часцей патрыятычна настроеныя беларусы прачынаюцца сярод ночы, абліваючыся халодным потам, з-за кашмараў: ці тое “русская обшчественность Вітебска” пад імперкамі і трыкалорамі вітае аншлюс Беларусі, ці тое “зялёныя чалавечкі” абвяшчаюць БНР – Бабруйскую народную рэспубліку. Прывід Рускага Міра блукае па Усходняй Еўропе! Самыя змрочныя песімісты нястомна канстатуюць факт гэтага аншлюса апошнія гадоў дваццаць. Але, мае тутэйшыя браты і сёстры, я вас супакою. У след за Каралем Вайтылам я ўсклікаю: не бойцеся! Можа Расія і здольная за два дні дайсці да Варшавы і Бухарэста ці пасыпаць ядзерным попелам Гудзон і Апалачы – але беларусы могуць спаць спакойна. Каб вас супакоіць – адкрыю адзін сакрэт: жахлівая Расія, якая палохае свет – усяго толькі наша, беларуская, паўкалонія.
VNddEieq1hE
А мо і нездарма некаторыя іх параўноўваюць?

Так, Расія – толькі беларускі сыравінны прыдатак, рынак збыту і палітычны давесак, які ва ўсім арыентуецца на Беларусь.  І самая вялікая падступнасць беларусаў у тым, што яны пераканалі ўвесь свет (і, у большасці, саміх сябе) у адваротным.

Дык чаму Расія – беларуская паўкалонія?Collapse )
Папіваючы гарбату, праглядаў пост пра каранацыю Елізаветы ІІ, і раптам вока зачапіла надзвычай сучасная поза некаторых гледачоў. Такім рухам сёння робяць сэлфі на смартфон ці айфон з наступнай адпраўкай у Інстаграм ці іншыя сацыяльныя сеткі.
0_110284_d74ccb2e_XXXL

Звярніце ўвагу, які тонкі дэвайс! Відавочна, гэта падарожнікі з будучыні, прычым адносна недалёкай. Такім чынам, ужо на нашым веку мы атрымаем магчымасць здзяйсняць турпаездкі на важныя падзеі мінулага!
0_110285_f2603af0_XXXL

Разгадка падарожжаў у часеCollapse )

Хачу кішэнную печку!

Больш за 100 год таму чытачам "Памятной книги Минской губернии" на 1908 год фірма Іосіфа Настуса прапаноўвала арыгінальную абарону ад траскучых рускіх марозаў: кішэнную печку.

карманная печка

А да таго ж - цуда-сродак "Спермацын"!Collapse )

Сярод інтэрнэтных холівараў паміж “змагарамі” і “западларосамі” ёсць адзін пункцік: дык было выпіліванне скасаванне назваў Беларусь і Літва царскім урадам ці не было? Адныя бачаць у гэтым праяву жэстачайшай русіфікацыі, іншыя – фальсіфікатарскую прыдумку нацдэмаў, але пруфлінкаў я яшчэ ні разу не сустракаў.
І вось, блукаючы па неабдымных прасторах ПСЗРИ, такі натрапіў я на сам тэкст (калі не тое - папраўце).
адмена назвы литва и беларусь page-515
ПСЗРИ, Собрание (1825 - 1881), Том 15 (1840), Часть 1, с. 515 (можна спраўдзіць он-лайн тут)

Вось так. Хай цяпер на форумах ламаюцца коп’і інтэрпрэтацый))
Дарэчы, зыходзячы з гэтага, Сьв. Вікіпэдыя памыляецца з датай: адбыўся гэты акт не 18 чэрвеня, а 18 ліпеня 1840 г. Хто там умее правіць вікіпедыю? Я ў гэтым не цямлю і ўлом пакуль разбіраца)
А асабіста мяне парадавала такая нестандартная форма законатворчасці, як высачайшае закрэсліванне самадзяржаўнай рукой. Мо і ў нас хутка ўвядуць?)

Profile

bulbaed
Веніаминъ Быллеръ

Latest Month

December 2016
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars